Лабараторыя медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі пры тэрапеўтычнай паталогіі

Загадчык лабараторыі

Львова Наталля Леанідаўна

Тэл.: (+375 17) 516 70 68

Місія: павышэнне якасці правядзення медыцынскіх экспертыз і медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў з тэрапеўтычнай паталогіяй.

Мэта навуковых даследаванняў лабараторыі:

павышэнне якасці, аб'ектыўнасці, даступнасці і эфектыўнасці медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі шляхам распрацоўкі і ўкаранення новых метадаў і тэхналогій рэабілітацыі і медыка-сацыяльнай экспертызы.

Аб'ект даследавання: пацыенты з асноўнай інвалідызуючай паталогіяй тэрапеўтычнага профілю.

Прадмет даследаванняў: стан здароўя, абмежаванні жыццядзейнасці пацыентаў з асноўнай інвалідызуючай паталогіяй тэрапеўтычнага профілю.

Напрамкі дзейнасці (задачы):

  • распрацоўка і ўкараненне канцэптуальных, тэарэтычных, метадалагічных, метадычных і арганізацыйных асноў медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі пацыентаў з захворваннямі тэрапеўтычнага профілю з пазіцый сучасных міжнародных стандартаў;
  • ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па медыцынскіх, прафесійных і сацыяльных аспектах рэабілітацыі хворых і інвалідаў з тэрапеўтычнай паталогіяй на аснове выкарыстання сучасных метадаў экспертна-рэабілітацыйнай дыягностыкі, рэабілітацыйных тэхналогій і рэабілітацыйнай тэхнікі;
  • аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі органам і ўстановам медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі хворых і інвалідаў па наступных напрамках: укараненне вынікаў навукова-даследчых работ, новых тэхналогій медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі, распрацоўка і забеспячэнне інструктыўнай, метадычнай дакументацыі і яе суправаджэнне, кансультатыўная дапамога работнікам устаноў аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
  • папулярызацыя і ўкараненне ў практыку вынікаў праведзеных навуковых даследаванняў шляхам публікацыі навуковых работ, метадычных рэкамендацый, дапамог, лекцый, выступленняў па пытаннях медыцынскай экспертызы пры тэрапеўтычнай паталогіі з мэтай павышэння якасці медыцынскай экспертызы, рэабілітацыі, прафілактыкі і зніжэння інваліднасці;
  • падрыхтоўка навуковых кадраў, павышэнне кваліфікацыі практычных работнікаў па пытаннях медыка-сацыяльнай экспертызы, рэабілітацыі інвалідаў (клінічная ардынатура, навуковыя і навукова-практычныя канферэнцыі, семінары і інш.);
  • укараненне Міжнароднай класіфікацыі функцыянавання, абмежаванняў жыццядзейнасці і здароўя ў практычную дзейнасць устаноў аховы здароўя;
  • кансультатыўная дапамога пры складаных выпадках у практыцы медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі.
  • eacf225a02dcd35ad59cd79ada5a6acd
  • 4 1200x848 1 2
  • mir23 
  • год качества
  • БРСМ1
  • MEDNET.BY —
Электронная медицинская библиотека
 

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «Принять» Работа с персональными данными